Біручы Востраў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Біручы Востраўmap
Remove ads

Біру́чы Во́страў (укр.: Бирючий Острів) — паўвостраў (да 1929 г. — востраў) у заходняй частцы Азоўскага мора. Уваходзіць у склад Херсонскай вобласці Украіны. Агульная плошча — 89,21 км².

Хуткія факты Біручы Востраў, Акваторыя ...
Thumb
Біручы Востраў на карце Фядотавай касы
Remove ads

Геаграфія

Біручым Востравам называюць шырокі ўскраек Фядотавай касы. Да 1929 г. ён быў аддзелены ад касы вузкай пратокай і ўяўляў сабою востраў. Знаходзіцца ў 15 км на паўднёвы ўсход ад Генічаска, у 190 км на паўднёвы ўсход ад Херсона, у 587 км ад Кіева і 1015 км ад Мінска. Найбольшая даўжыня — 24 км. Найбольшая шырыня — 5 км.

Біручы Востраў уяўляе сабою вяршыню падняцця дна Азоўскага мора, пакрытага суглінкамі, глеістымі адкладаннямі і пяску з ракавінак марскіх малюскаў. Заходні бераг спадзісты, са шматлікімі залівамі і азёрамі з салёнай вадой. Бліжэй да паўднёвага берага, маецца крыніца пітной вады.

Remove ads

Прырода

Глебы паўвострава адрозніваюцца засоленасцю, таму флора тут бедная — усяго 308 відаў раслін, многія з якіх былі завезены чалавекам. Пераважаюць зараснікі палыну, чарота, трыснягу. Распаўсюджаны насаджэнні лоха, які выдатна расце на мясцовых глебах і не аб’ядаецца аленямі.

Фаўна значна больш багатая — 250 відаў. У 1923 г. на тэрыторыі Біручага Вострава быў створаны запаведнік. З Асканіі-Новы былі завезены капытныя жывёлы. У 1993 г. паўвостраў насялялі 830 аленяў, 1425 ланяў, 987 муфлонаў, 37 куланаў. У нашы дні таксама жывуць лісы, зайцы, янотападобныя сабакі. На Біручым Востраве шмат птушак.

Remove ads

Гісторыя

Назва Біручага Вострава паходзіць або ад мясцовай дыялектнай назвы ваўкоў, якія сустракаліся на ім у мінулым, або ад самотных жыхароў-бірукоў. У XIX ст. Біручы Востраў быў населены рыбакамі. У 1878 г. пабудаваны маяк1957 г. перабудаваны). У 1923 г. Біручы Востраў увайшоў у склад запаведніка, аднак насельніцтва працягвала жыць на ім. У 1930-ых гг. налічвалася каля 40 двароў.

У гады II Сусветнай вайны паўвостраў быў акупаваны румынскімі і нямецкімі салдатамі. Вызвалены ў выніку дэсантнай аперацыі ў 1942 г. Насельніцтва пакінула паўвостраў у 1969 г. пасля затаплення пасёлка Азоўскім морам.

У 1993 г. Біручы Востраў увайшоў у склад Азова-Сівашскага нацыянальнага прыроднага парка. 17 верасня 2003 г. на ім адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Л. Д. Кучмы з прэзідэнтам Расіі У. У. Пуціным, падчас якой абмяркоўвалася праблема размежавання ў Азоўскім моры і Керчанскім праліве.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads