Лань

від млекакормячых From Wikipedia, the free encyclopedia

Лань
Remove ads

Лань, даніэль (Dama dama) — млекакормячая жывёла сямейства аленяў атрада парнакапытных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Даўжыня да 1,6 м, вышыня ў карку да 1 м, маса да 120 кг, самкі драбнейшыя. Поўсць на спіне і баках летам рыжавата-бурая з белымі плямамі, зімой шаравата-бурая. Каля хваста невялікая белая пляма — «люстэрка». Рогі ў самцоў лапатападобныя, самкі бязрогія.

Пашырана ў Еўразіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы, акліматызавана ў Амерыцы і Аўстраліі. Жыве ў мяшаных і лісцевых лясах. Корміцца травяністай, хмызняковай расліннасцю, лісцем, парасткамі, галінкамі, карой лісцевых парод дрэў.

Палігамныя. Нараджаюць 1—2 цялят.

Аб’ект палявання і гадоўлі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads