Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў (18 ліпеня 1926, г. Менск — 31 жніўня 1985) — беларускі скульптар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1956 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1966 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Глебава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1962 года.
Творчасць

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Камісар Брэсцкай крэпасці», «Я. Фамін перад расстрэлам», «Да новага жыцця», «Партызан», «Проба металу», «Недазволены прыём»; партрэты А. Гараўца, Р. Зорге, М. Кедышкі, П. Купрыянава, С. Прытыцкага, К. Арлоўскага; помнікі А. Брагіну ў г.п. Любань, загінуўшым воінам і партызанам у в. Хойнікі Мінскай вобласці, У. Леніну ў г. Лепелі (усе ў сааўтарстве).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Літаратура
- Івонцьеў Барыс Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads