Барыс Міхайлавіч Пянчук

беларускі ваенны дырыжор From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыс Міхайлавіч Пянчук (15 мая 1918 — 22 красавіка 2009) — беларускі ваенны дырыжор, педагог[1].

Хуткія факты Барыс Міхайлавіч Пянчук, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пянчук нарадзіўся ў Анапе, у сям’і ваеннага капельмайстра, які скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю з сярэбраным медалём.

У маладосці ён быў вучнем слесара механічнага цэха Пуцілаўскага завода і іграў у мясцовым клубе ў духавым аркестры. З сакавіка 1936 па жнівень 1937 года знаходзіўся на добраахвотнай службе ў Чырвонай Арміі, на пасадзе саліста-трубача аркестра 201-га стралковага палка (Ленінград). У 1939 быў прыняты на ваенны факультэт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі.

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны факультэт быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск. У студзені 1942 года Пянчук скончыў навучанне і атрымаў прызначэнне на фронт. У красавіку—маі 1942 года быў капельмайстрам у 562-м стралковым палку 165-й стралковай дывізіі. Падчас баёў ён разам са сваім аркестрам займаўся зборам і вынасам параненых з поля бою і быў цяжка паранены ў левую руку. У шпіталі руку хацелі ампутаваць, але малады хірург, жонка якога была опернай спявачкай, даведаўшыся пра яго прафесію, вырашыў «не пазбаўляць яго яе» і замяніў ампутацыю працяглым і карпатлівым лячэннем пад сваім наглядам. У выніку руку ўдалося выратаваць, і Пянчук быў прызнаны абмежавана прыдатным 2-й ступені. З чэрвеня 1943 года і да канца вайны ён быў капельмайстрам Асобнага навучальнага палка афіцэрскага складу Бранятанкавых і механізаваных войскаў Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у складзе зборнага аркестра ў Парадзе Перамогі 24 чэрвеня 1945 года, кіруючы групай з чатырох аркестраў.

Пасля вайны займаў пасады дырыжора аркестра штаба Ленінградскай ваеннай акругі, начальніка ваенна-аркестравай службы Паўднёвай групы войскаў (з 1956 года) і Беларускай ваеннай акругі (з 1962 года). Звольнены ў запас у 1979 годзе ў званні палкоўніка.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1970 года.

Remove ads

Узнагароды

Народны артыст Беларускай ССР (1970), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1972), кавалер ордэнаў «Знак Пашаны», Францыска Скарыны і інш.

Зноскі

  1. Военный дирижер Борис Пенчук провел около полусотни парадов Победы (руск.). Белтелерадиокомпания. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2018. Праверана 24 красавіка 2018.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads