Раздзялавічы (вадасховішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раздзя́лавічы, Раздзялавіцкае — вадасховішча ў Беларусі, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля аграгарадка Раздзялавічы.

Хуткія факты Раздзялавічы, Размяшчэнне ...

Вадасховішча створана ў 1983 годзе. Наліўное, напаўняецца вадой з ракі Бобрык 1. Плошча вадасховішча 1,98 км², даўжыня 1,63 км, шырыня 1,25 км, даўжыня агараджальнай дамбы 5,4 км. Найбольшая глыбіня 9,9 м, сярэдняя — 4,8 м, ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 4 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 9,4 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 33,7 млн м³.

Вадасховішча створана ў мэтах двухбаковага рэгулявання сцёку і арашэння.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads