Марсілея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марсілея, таксама Вадзяная канюшына[1] (Marsilea) — род папарацей сямейства марсілеевыя.
Remove ads
Пашырэнне
Род утрымлівае каля 60 сучасных і 10 выкапнёвых відаў раслін. Яны даволі шырока распаўсюджаны ў тропіках, субтропіках і ўмераных абласцях усёй Зямлі, але ў паўночным паўшар'і прадстаўлены найлепш.
Гэта разнаспоравыя водныя, земнаводныя, балотныя і сухапутныя травяністыя расліны з тонкімі разгалінаванымі карэнішчамі, нярэдка з клубнепадобнымі вырастамі, якія даюць пачатак новым раслінам.
На Беларусі ў пакоях і арандарэях культывуюць марселею чатырохлістую.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Доўгія тонкія чаранкі марсілеі маюць чатыры лісточкі. Органы спаранашэння мікра- і мегаспарангіі сабраны ў сорусы і заключаны ў замкнутую ёмістасць, якая атрымала назву спаракарпія. У спаракарпіях развіваюцца сорусы мега- і мікраспарангіяў. Сорусы звычайна змешанага тыпу, іх лік у спаракарпіі вар'іруе ад 2 да 12 у розных відаў. Суадносіны мікраспарангіяў і мегаспарангіяў унутры аднаго соруса таксама непастаянныя. Сустракаюцца экзэмпляры марсілей, у сорусах якіх адсутнічаюць мегаспарангіі. Як правіла, у мікраспарангіях развіваецца па 64 мікраспоры, а ў мегаспарангіях — па адной буйной мегаспоры.
Сценкі спарангіяў аднаслойныя, без кальца. Пасля ўскрывання сценкі спарангія споры ў вадзе пачынаюць прарастаць. Мужчынскі зарастак мае 2 праталіяльныя клеткі з двума антэрыдыямі, кожны з каторых мае сценку з двух клетак і адну сперматагенную клетку. Пры прарастанні мегаспоры ўтвараецца 2 неаднолькавыя клеткі — ніжняя буйная вегетатыўная, багатая пажыўнымі рэчывамі, і верхняя маленькая сасочкападобная — археганіяльная, якая фарміруе адзін архегоній. Пасля апладнення зародак хутка развіваецца ў новую расліну.
Remove ads
Віды
Паводле базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 28 відаў[2]:
- Marsilea aegyptica Willd.
- Marsilea ancylopoda A. Braun
- Marsilea apposita Launert
- Marsilea burchellii A. Braun
- Marsilea capensis A. Braun
- Marsilea coromandelina Willd.
- Marsilea crenata C. Presl
- Marsilea crotophora D.M. Johnson
- Marsilea deflexa A. Braun
- Marsilea distorta A. Braun
- Marsilea ephippiocarpa Alston
- Marsilea farinosa Launert
- Marsilea fenestrata Launert
- Marsilea hirsuta R. Br.
- Marsilea macrocarpa C. Presl
- Marsilea macropoda Engelm. ex A. Braun
- Marsilea minuta L.
- Marsilea mollis B.L. Rob. & Fernald
- Marsilea nubica A. Braun
- Marsilea oligospora Goodd.
- Marsilea polycarpa Hook. & Grev.
- Marsilea quadrifolia L. typus[3] — Марсілея чатырохлістая
- Marsilea schelpeana Launert
- Marsilea unicornis Launert
- Marsilea vera Launert
- Marsilea vestita Hook. & Grev.
- Marsilea villifolia Brem. & Oberm. ex Alston & Schelpe
- Marsilea villosa Kaulf.
Статус некалькіх відаў пакуль не вызначаны:
- Marsilea aegyptiaca Wall.
- Marsilea azorica Launert & Paiva
- Marsilea strigosa Willd.
Зноскі
- Напісанне Марсілея, Вадзяная канюшына ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.131
- Marsilea (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (26 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2017. Праверана 29 ліпеня 2016.
- Звесткі пра род Marsilea у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads