Жарушнік земнаводны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жару́шнік земнаводны, Вадзяны хрэн (Rorippa amphibia) — від кветкавых раслін роду Жарушнік (Rorippa)[1] сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло ўзыходнае, укараняецца ў ніжняй частцы, у ніжняй частцы часта падводнае, полае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок.
Распаўсюджанне і экалогія
Еўрапейскі від. Расліны растуць па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах і балотах, у забалочаных і поймавых лясах. Святлолюбівая расліна. Мезафіт, гідрафіт і мезатроф.
Кветкі наведваюццца шматлікімі відамі насякомых і могуць характарызавацца генералізаваным апыляльным сіндромам[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
- Van Der Kooi, C. J.; Pen, I.; Staal, M.; Stavenga, D. G.; Elzenga, J. T. M. (2015). Competition for pollinators and intra-communal spectral dissimilarity of flowers (PDF). Plant Biology. doi:10.1111/plb.12328.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads