Жарушнік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жару́шнік[1][2] (Rorippa) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае каля 70 відаў, пашыраных ва ўмераных і трапічных раёнах. Растуць на лугах, балотах, берагах вадаёмаў і ў вадзе.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або прыўзнятымі разгалінаванымі сцёбламі. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае, чаргаванае. Кветкі дробныя, у густых гронках, жаўтаватага колеру. Плод — стручок або стручочак.
Лекавыя, меданосныя і кармавыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Некаторыя віды

2. Rorippa palustris — Жарушнік балотны
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
- Rorippa amphibia — Жарушнік земнаводны, ці Вадзяны хрэн
- Rorippa anceps — Жарушнік распасцёрты, ці Жарушнік двухбаковавостры
- Rorippa austriaca — Жарушнік аўстрыйскі
- Rorippa brachycarpa — Жарушнік караткаплодны
- Rorippa islandica — Жарушнік ісландскі
- Rorippa palustris — Жарушнік балотны
- Rorippa sylvestris — Жарушнік лясны
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads