Вадзім Іосіфавіч Шадыра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзім Іосіфавіч Шадыра (нар. 1 сакавіка 1947, Пячора (горад), Комі АССР, РСФСР)  — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1981), дацэнт (1987).

Хуткія факты Вадзім Іосіфавіч Шадыра, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў Пячоры Комі АССР (цяпер Рэспубліка Комі, Расія).

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1965 па 1967 гг. працаваў слесарам-зборшчыкам радыёапаратуры на прыборабудаўнічым заводзе ў Маладзечне. У 19681972 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у Мінскім абласным краязнаўчым музеі, а з 1973 па 1974 гг. старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. З 1974 да 1992 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 19761979 гг. навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларускай ССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Плямёны днепра-дзвінскай культуры Беларускага Падзвіння (VIII—V стст. да н.э. — IV ст. н.э.)» (навук. кіраўнік — Г. В. Штыхаў). З 1992 года — загадчык аддзелам археалогіі жалезнага веку, а з 2006 года — загадчык сектара археалогіі эпохі бронзы і жалеза Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларускае Падзвінне ў эпоху жалеза і ранняга сярэднявечча», якая не была зацверджана Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі.

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Археалагічныя даследаванні помнікаў жалезнага веку і ранняга сярэднявечча басейна р. Заходняя Дзвіна і Верхняга Падняпроўя на тэрыторыі Беларусі.

Працы

Кнігі

  • Беларускае Падзвінне: І тысячагоддзе н.э. / В. І. Шадыра; НАН Беларусі, Інстытут гісторыі; [Навук. рэд. Г. В. Штыхаў]. — Мн.: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2006. — 148, [1] с. — ISBN 985-6769-14-0.
  • Ранний железный век северной Белоруссии / В. И. Шадыро; АН Белорусской ССР, Ин-т истории; Под ред. А. Г. Митрофанова. — М.: Наука и техника, 1985. — 123, [3] с.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads