Вадзім Уладзіміравіч Мельнік
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Мельнік (нар. 28 студзеня 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага клуба «Іслач», з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 мая 2020 года ў матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. Неўзабаве падпісаў першы прафесійны кантракт з «Іслаччу»[4]. Пазней у 2020 годзе працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а ў сезоне 2021 гуляў толькі за дубль.
У сакавіку 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Маладзечна»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе каманды. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[6], а ў студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[7].
Падрыхтоўку да сезона 2023 прапусціў з-за траўмы. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з «Маладзечнам»[8]. У ліпені 2023 года, так і не згуляўшы ў новым сезоне з-за траўмы, пакінуў клуб[9].
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads