ФК Маладзечна
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маладзечна» — беларускі футбольны клуб з горада Маладзечна, заснаваны ў 1989 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Клуб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Металург» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладзечанскага завода парашковай металургіі Генадзя Карпенкі. «Металург» адразу выйшаў у найвышэйшы дывізіён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам Чэмпіянату і Кубка БССР.
У 1992—2003 гадах клуб гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000). У клубе пачыналі кар’еру такія вядомыя ігракі, як Аляксандр Вяжэвіч, браты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х гадоў з-за фінансавых праблем клуб апусціўся да Другой лігі, дзе стаў замаць месца ў канцы табліцы.
У сезонах 2009—2011 каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэнне. У 2012 годзе праблемы з фінансаваннем прывялі да чарговага падзення ў ніжнюю частку табліцы.
У 2011 годзе клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладзечна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара. У 2013 годзе клуб зноў змяніў назву — на «Маладзечна-2013». За «Маладзечна-2013» сталі гуляць пераважна мінскія футбалісты, у той жа час у чэмпіянат вобласці была заяўлена каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4» (фактычна фарм-клуб «Маладзечна-2013»), дзе гулялі маладыя выхаванцы маладзечанскага футбола.
2015 год
У лютым 2015 года стала вядома, што «Маладзечна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у Другой лізе замест «Маладзечна-2013»[1]. Новая каманда стала выступаць значна паспяховей і адразу ўзначаліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладзечна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і не здолела выйсці ў Першую лігу, заняўшы чацвёртае месца. Перад сезонам 2016 «Маладзечна-ДЮСШ-4» мела магчымасць заявіцца ў Першую лігу замест спыніўшых існаванне каманд, але адмовілася і працягнула выступы ў Другой лізе.
2016 год
У сезоне 2016 каманда доўгі час ішла на трэцім месцы, якое забяспечвала выхад у Першую лігу, але ў двух апошніх турах прайграла сваім асноўным канкурэнтам — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сезон на пятым месцы.
2017 год
У сезоне 2017 года маладзечанскі клуб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг ігракоў з вопытам выступаў у Вышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсезонныя зборы і інш. Аднак, у чэмпіянаце «Маладзечна-ДЮСШ-4» не здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэнні сезону стала вядома, што маладзечанскі клуб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.
2018 год
У сезоне 2018 каманда ў асноўным складалася з маладзечанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасць запрошаных, сярод якіх вопытны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладзечна-ДЮСШ-4» ішло на апошнім месцы, першая перамога была атрымана толькі ў 13-м туры. Аднак, пазнейшыя поспехі дазволілі камандзе ўзняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сезон на 9-м радку з 15.
2019 год
У сезоне 2019 каманда стала называцца «Маладзечна». Захаваўшы лідараў, маладзечанскі клуб умацаваўся шэрагам новых ігракоў, у тым ліку з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладзечанскі клуб дзякуючы добра праведзенай другой палове сезона стаў трэцім, што ў сувязі са спыненнем існавання мінскага «Тарпеда» давала права на выхад у Першую лігу.
2020 год
У пачатку 2020 года доўгі час заставалася адкрытым пытанне аб удзеле «Маладзечна» ў Першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у Першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладзечанскага раёна, у лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу ўласнікаў «Андэрдога», аднак пазней з-за рознагалоссяў «Андэрдог» увогуле зняўся са спаборніцтваў, а «Маладзечна» заявілася ў Другую лігу. Нягледзячы на дрэнны старт, «Маладзечна» з цягам часам захапіла лідарства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап.
У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладзечанскага клуба Мікіта Крыўцоў[2].
У фінальным этапе Другой лігі маладзечанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на стыкавыя матчы супраць светлагорскага «Хіміка» за месца ў Першай лізе на наступны сезон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў Другой лізе.
2021 год
У пачатку сезона 2021 фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладзечна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[3].
Маладзечанскі клуб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Мінскім дывізіёне Другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пенальці мінскаму БДУ (0:0, 0:0, пен. 1:4).
У Першай лізе
У студзені 2022 года ў выніку недахопу каманд для Першай лігі АБФФ прапанавала «Маладзечна» месца ў другім дывізіёне[4]. У лютым 2022 года клуб падаў дакументы для праходжання ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе. «Маладзечна» стала серадняком турніру і завяршыла сезон на 8-м месцы з 13. Сезон 2023 «Маладзечна» таксама правяло перважна ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы з 17.
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1989—1992: «Металург»
- 1993—2000: «Маладзечна»
- 2001—2003: «Маладзечна-2000»
- 2004—2010: «Маладзечна»
- 2011—2012: «Забудова»
- 2013—2014: «Маладзечна-2013»
- 2015—2018: «Маладзечна-ДЮСШ-4»
- з 2019: «Маладзечна»
Дасягненні
БССР
- Пераможца Кубка БССР: 1990, 1991
- Пераможца Чэмпіянату БССР: 1991
Рэспубліка Беларусь
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2000, 2024
- Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе — 4 месца (1994/95)
- Паўфіналіст Кубка Беларусі (2): 1992, 1993/94
Цяперашні склад
Станам на жнівень 2024 года[5].
Трэнерскі штаб
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат БССР
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў», які заняў 8 месца ў групе А (3:2, 1:3).
- Пераходныя матчы за месца ў Першай лізе супраць светлагорскага «Хіміка», апошняй каманды Першай лігі 2020 (0:0, 0:4).
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Сяргей Бароўскі (1989—1994)
- Канстанцін Харламаў (1994)
- Людас Румбуціс (1994—1995)
- Ігар Бялоў (1996—1997)
- Леанід Кучук (1998)
- Барыс Лазарчык (1999)
- Людас Румбуціс (2000 — ліпень 2002)
- Аляксандр Кісцень (ліпень — лістапад 2002)
- Вячаслаў Акшаеў (2003, да мая)
- Ігар Гасюта (май — ліпень 2003)
- Руслан Лукін (ліпень 2003—2007)
- Аляксандр Гармаза (2008—2012)
- Дзяніс Мятліцкі (2013 — красавік 2014)
- Дзмітрый Ганчараў (красавік — снежань 2014)
- Аляксандр Гармаза (2015—2016)
- Сяргей Дараховіч (люты — снежань 2017)
- Аляксей Вяргеенка (сакавік 2018 — красавік 2020)
- Сяргей Дараховіч (красавік 2020 — ліпень 2023)
- Аляксандр Храпкоўскі (з ліпеня 2023)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads