Ваенныя сябры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Ваенныя сябры», Таварыства ваенных сяброў — тайная арганізацыя ў Літоўскім асобным корпусе (Беластоцкая вобласць) у 1825 годзе.

Утворана па ініцыятыве тутэйшага шляхціца, былога філамата М. І. Рукевіча сумесна з афіцэрамі Літоўскага піянернага батальёна капітанам К. Г. Ігельстромам, паручнікам А. I. Вягеліным (стрыечны брат апошняга) і інш. Магчыма, генетычна звязана з Таварыствам сяброў, якое дзейнічала ў Валынскім уланскім палку[ru]. Налічвала 45 членаў.

У снежні 1825 «Ваенныя сябры», знаходзячыся яшчэ ў стадыі фарміравання, паспрабавалі ўзняць узброенае паўстанне ў войску, але пацярпелі няўдачу.

Remove ads

Пакаранне ўдзельнікаў

Следчая камісія ў Беластоку дапытала сясцёр Рукевіча — Карнелію і Ксаверыю. Яны не толькі ведалі пра існаванне тайнага таварыства, але і прымалі ўдзел у некаторых яго паседжаннях. Сёстры Рукевіч зрабілі вялікую паслугу арганізацыі. Калі Ігельстрома арыштавалі, яго слуга Павел Паршнёў прывёз Ксаверыі зялёны куфэрак з паперамі. Тое, што гэтыя дакументы не трапілі ў рукі следства, дапамагло «ваенным сябрам» прадставіць сябе ўдзельнікамі асветніцкай арганізацыі. I таму прысуды Беластоцкага ваеннага суда былі больш мяккімі ў параўнанні з прысудамі Пецярбургскага следчага камітэта. Па царскай канфірмацыі «сясцёр шляхціца Рукевіча Ксаверыю і Карнелію замест вызначанай ім Яго Высокасцю карай трымаць у кляштары: Ксаверыю адзін год, а Карнелію — шэсць месяцаў». Яны сядзелі ў гродзенскім брыгіцкім кляштары.

Актыўныя члены таварыства былі арыштаваны, па царскай канфірмацыі (1827) прыгавораны: Рукевіч, Вягелін, Ігельстром да 10 гадоў катаргі з далейшым пасяленнем у Сібіры; Грынявіцкі, Вронскі, Высоцкі, браты Ардынскія да 5 гадоў катаргі з далейшым пасяленнем у Сібіры; у арыштанцкія роты Бабруйскай крэпасці накіраваны Угрычыч-Трэбінскі на 5 гадоў, Гофман, Пятроўскі, М. Ф. Вільканец, Ваяховіч на 6 месяцаў, Баркоўскі і Яневіч на 4 месяцы.

Remove ads

Структура

Арганізацыйна падзялялася на 3 ступені. Вышэйшую ступень складаў кіруючы цэнтр арганізацыі — камітэт, у які ўваходзілі Ігельстром, Вягелін, падпаручнік Нясвіжскага карабінернага палка[ru] П. I. Гофман, радавы (разжалаваны з чыноўнікаў 12-га класа) А. М. Угрычыч-Трэбінскі, падпаручнік Самагіцкага грэнадзёрскага палка[ru] Э. А. Пятроўскі. У 2-ю ступень — «таварыства згоды» — уваходзілі цывільныя асобы; канцылярыст Беластоцкага галоўнага суда Л. I. Вронскі, служачы дваранскага сходу А. М. Грынявіцкі, настаўнік гімназіі Ф. В. Ардынскі, шляхціц І. С. Высоцкі. 3-я ступень (падрыхтоўчая) складалася з членаў раней самастойнага таварыства «Заране» (створана ў 1820): вучняў гімназіі Ф. Баркоўскага, К. В. Ардынскага, А. Дз. Яневіча і інш. Дзеля канспірацыі члены адной ступені не павінны былі ведаць членаў другой.

Паводле статута сябры таварыства павінны былі рабіць унёскі («складкі»), выконваць строгую канспірацыю, выконваць патрабаванні маральных «Меркаванняў»: адвучацца ад шкодных звычак, не марнаваць час на бескарысныя заняткі, добра працаваць (вучыцца). Усе ступені мелі бібліятэкі.

Remove ads

Мэта

Мэтай арганізацыі была барацьба за «вольнасць», «асвета сябе і іншых, узаемная дапамога і дабро агульнае». Ідэйныя погляды «Ваенных сяброў» набліжаліся да Статуту Паўночнага таварыства дзекабрыстаў. Сябрамі таварыства былі ваенныя, прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, навучэнцы гімназіі, дзяржаўныя службоўцы.

Па палітычных ідэалах «Ваенныя сябры» блізкія да ранніх дзекабрысцкіх арганізацый. Ускосныя даныя сведчаць пра кантакты «Ваенных сяброў» з Паўночным і Паўднёвым таварыствамі дзекабрыстаў, а таксама польскім Патрыятычным таварыствам.

Літаратура

  • Букчин, С. К мечам рванулись наши руки: документальные повести: [для старшего школьного возраста] / Семен Букчин. — 2-е изд., доп. — Минск: Юнацтва, 1985. — 301, [3] с., [6] л. ил., портр., факс.: ил.
  • «Ваенныя сябры» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 446. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорусская Советская Энциклопедия; Редколегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
  • Извлечение из выписки, составленной в Аудиторианском департаменте по военно-судному делу Литовского пионерного батальона о капитане Игельстроме, поручике Вегелине и прочих // Декабристы: биографический справочник / [Академия наук СССР, Институт истории СССР и др.]; издание подготовил С. В. Мироненко; под редакцией М. В. Нечкиной; [статья С. В. Мироненко, с. 376—398]. — Москва: Наука, 1988. — 446, [1] с. — ISBN 5-02-009485-4.
  • Некрашэвіч, П. Асобны Літоўскі корпус: стварэнне, дзейнасць, уплыў на грамадска-палітычнае жыццё ў беларускіх губернях (1817—1831 гг.) / Піліп Некрашэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2015. — № 12. — С. 23—30.
  • Ольшанский, П. Н. Декабристы и польское национально-освободительное движение. — Москва: Соцэкгиз, 1959. — 226 с.: ил. — С. 94—115.
  • Ольшанский, П. Н. К вопросу о связях декабристов с польским освободительным движением (Литовский корпус. Общество военных друзей) // Из истории революционного движения в России в XIX — начале XX вв. — Москва: [б. и.], 1958. — 268 с. — (Ученые записки/ Академия общественных наук при ЦК КПСС. Кафедра истории СССР; Выпуск 36).
  • Ольшанский, П. Н. Новые документы о русско-польских революционных связях // Славянский архив: Сборник статей и материалов / [Редколлегия: С. А. Никитин (отв. ред.) и др.]. [Т. 2]. — Москва: Издательство Академии наук СССР, 1959. — 355 с.: факс.
  • Орлова, Н. К. Общество военных друзей в Отдельном Литовском корпусе (1825 года) // Вестник Московского университета. Серия 8. История. — 1982. — № 1.
  • Очерки революционных связей народов России и Польши, 1815—1917 / [В. А. Дьяков, Р. А. Ермолаева, Е. К. Жигунов и др.]; Под редакцией: И. С. Миллера (ответственный редактор) [и др.]; Академия наук СССР, Институт славяноведения и балканистики. — Москва: Наука, 1976. — 602 с. — С. 46—71.
  • Сиверс, А. А. «Тайное общество военных друзей» // Дела и дни. — 1920. — Книга 1.
  • Швед, В. В. «Ваенныя сябры» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1994. — С. 185. 20 000 экз. ISBN 5-85700-142-0.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads