Франц Казіміравіч Баркоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франц Казіміравіч Баркоўскі
Remove ads

Францішак (Франц) Казіміравіч Баркоўскі (польск.: Franciszek Borkowski; 27 лістапада 1803, Беласток  — 24 сакавіка 1871) — польскі вальнадумец, выгнаннік, ваенны.

Хуткія факты Франц Казіміравіч Баркоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі. Быў членам таемнага таварыства «Згодныя браты» (1821), «Заране» (1821—1825), «Ваенныя сябры» (1825—1826) У ліпені 1826 г. быў арыштаваны і ўтрымоўваўся ў Беластоку, а затым у Вільні па справе пра таемныя таварыствы сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі. 9 кастрычніка 1827 г. па канфірмацыі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча зняволены ў крэпасць на 4 месяцы, а затым, 16 сакавіка 1828 г., аддадзены ў салдаты на Каўказ, у Ніжагародскі драгунскі полк. У шэрагах палка браў удзел у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг., па заканчэнні якой служыў на Каўказе і неаднаразова браў удзел у паходах супраць горцаў. У 1834 г. яму нададзены чын унтэр-афіцэра, а ў 1835 г. прапаршчыка. У 1853 г. у Крымскую вайну камандаваў 1-м дывізіёнам Ніжагародскага палка і вызначыўся ў бітве з туркамі на Башкадыкларскіх вышынях, за што быў узнагароджаны 6 лютага 1854 г. ордэнам Св. Георгія 4-й ступені за № 9287.

4 чэрвеня 1857 года ўзведзены ў палкоўнікі. Камандзір Цвярскога драгунскага Яго Імператарскай Высокасці Вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага палка да 1863 года.

Thumb
Магіла на Фарных могілках

Памёр ў Гродне, дзе меў уласны дом. Пахаваны на Фарных могілках.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads