Духоўна-рыцарскі ордэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Духоўна-рыцарскія ордэны — у Заходняй Еўропе ваенна-манаскія арганізацыі рыцараў, якія ствараліся ў перыяд крыжовых паходаў у 12—13 стст. пад кіраўніцтвам каталіцкай царквы галоўным чынам для крыжовых паходаў і вайны з нявернымі: супраць Ісламу ў Святой зямлі, у Іспаніі ці ў Турцыі, або супраць язычнікаў у Літве, у Эстоніі ці ў Прусіі з мэтай распаўсюджвання каталіцтва (пасля Рэфармацыі часам і пратэстанцтва). Пазней ордэны маглі стаць свецкімі.
Да духоўна-рыцарскіх ордэнаў адносяцца ордэны: Іаанітаў, Тампліераў, Тэўтонскі ордэн, Ордэн Алькантара, Ордэн Калатравы і інш.
Remove ads
Членства
Як манахі, члены духоўна-рыцарскіх ордэнаў давалі зарокі ўстрымання, паслушэнства, беднасці. Як рыцары-феадалы яны насілі зброю, удзельнічалі ў заваявальных паходах. Маладых прыхільнікаў называлі неафітамі. Неафіт павінен быў прайсці абавязковы абрад прысвячэння.
Структура ордэна
Структура духоўна-рыцарскіх ордэнаў была іерархічнай. Кожны ордэн узначальваў вялікі магістр (гросмайстар), які выбіраўся пажыццёва і зацвярджаўся Папам. Яму падпарадкоўваліся начальнікі «правінцый» (мясцовых падраздзяленняў ордэна) — прыёры, а таксама маршалы (якія распараджаліся фінансамі ордэна), камандоры (кашталяны замкаў і крэпасцей) і інш. Яны складалі генеральны капітул, які склікаўся перыядычна і меў заканадаўчую ўладу. Большую частку ордэнаў складалі браты-рыцары.
Remove ads
Гісторыя
Дзякуючы падараванням, захопам, ліхвярскім і гандлёвым здзелкам духоўна-рыцарскія ордэны зарабілі вялікія станы, сталі буйнымі зямельнымі ўласнікамі, якія жорстка эксплуатавалі залежнае сялянства, і набылі значную эканамічную і палітычную сілу. З умацаваннем у еўрапейскіх дзяржавах цэнтралізаванай улады духоўна-рыцарскія ордэны паступова страцілі значэнне, хоць некаторыя з іх (напрыклад, Тэўтонскі) працягваюць існаваць дагэтуль.
Спіс ордэнаў
Remove ads
Гл. таксама
- Ордэн, арганізацыя
- Манаскія ордэны
- Рыцарскія ордэны
Літаратура
- Forey, Alan John. The Military Orders: From the Twelfth to the Early Fourteenth Centuries. Basingstoke: Macmillan Education, 1992.
- Повседневная жизнь тамплиеров в XIII веке. Жорж Бордонов.издательство: Мол. гвардия
- Акунов В.В. История военно-монашеских орденов Европы. — Москва: Вече, 2012. — 468 с. — ISBN 978-5-9533-5706-7.
Спасылкі
- The Military Orders (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads