Вазапісец Афрадыты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вазапісец Афрадыты (англ.: Aphrodite Painter, ням.: Aphrodite-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец і ганчар, працаваў у Пестуме канца IV стагоддзя да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы.
Каля 330 да н.э. вазапісец Афрадыты прыехаў у Пестум з Апуліі[1][2] і далучыўся да майстэрні пестумскага вазапісу Астэя і Піфона.
Remove ads
Вядомыя працы
- імянная ваза — амфара, так званая Ваза Афрадыты[3]
- кратар з выявай Арэста, Электры і бога Апалона, датаваны каля 340—330 да н.э. Цяпер знаходзіцца ў зборы Уільяма Найта Зевадскі[4].
- амфара, датаваная 340—320 да н.э. На боку А намаляваная фігура аголенага юнака і задрапіраваная ў хітон жаночая постаць, якая трымае фіялу з чарамі. Юнак абапіраецца на палку адной рукой, а другой трымае люстэрка. На шыйным рэгістры вазы намаляваны профіль жаночай галавы. Рэгістры аддзеленыя адзін ад аднаго пальметамі — характэрнымі арнаментальнымі матывамі пестумскага вазапісу[5].
- вясельны лебес, на боку А якога намаляваны юнак з кубкам і дзяўчына з люстэркам. На боку В — фігуры юнакоў. Ваза належала Артуру Дэйлу Трендалу, цяпер захоўваецца ў Элінскім музеі, Мельбурн. Экспанат LTU 1985,01[6].
Remove ads
Зноскі
- The Trendall Collection Архівавана 19 сакавіка 2012.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads