Валасное праўленне
выканаўчы орган саслоўнага сялянскага кіравання воласцю ў Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валасно́е праўле́нне (руск.: волостное правление) — выканаўчы орган саслоўнага сялянскага кіравання воласцю ў Расійскай імперыі. Уведзена ў 1797 годзе для дзяржаўных сялян.
Пасля рэформы дзяржаўнай вёскі 1837—1841 гадоў выбіралася валасным сходам на 3 гады. Спачатку валасное праўленне складалася з валаснога старшыны (валаснога галавы), старасты цэнтральнага паселішча воласці і пісара. Праз скасаванне на Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне воласці паводле рэформы 1837—1841 валасныя праўленні перасталі існаваць. Пасля сялянскай рэформы 1861 года дзейнічалі пры валасных старшынах і пад іх кіраўніцтвам на землях былых памешчыцкіх сялян, з 2-й паловы 1860-х гадоў і на землях былых дзяржаўных сялян. У склад валаснога праўлення сталі ўваходзіць памочнік валаснога старшыны, сельскія старасты, валасныя засядацелі, зборшчыкі падаткаў, таксама пры праўленні быў наёмны валасны пісар. Орган выконваў абмежаваныя функцыі: размеркаванне валасных грашовых сродкаў, продаж сялянскай маёмасці за даўгі, наём і звальненне наёмных службовых асоб воласці. Былі скасаваны разам з валаснымі сходамі Часовым урадам Расіі 21 траўня (3 чэрвеня) 1917 года[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads