Панскія сяляне
катэгорыя сялян у Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́нскія сяля́не[1], таксама паме́шчыцкія сяля́не (руск.: помещичьи крестьяне) — прыгонныя сяляне ў Расійскай імперыі, якія да рэформы 1861 года належалі дваранам-памешчыкам. Былі найбольш колькаснай катэгорыяй сялян у Расійскай імперыі, на 1859 год складалі 23 млн чалавек абодвух палоў. Былі найбольш бяспраўнай часткай сельскага насельніцтва, маглі быць прададзены, закладзены, падораны або абмяняны на любую рэч[1].

Як асобная катэгорыя сялянства памешчыцкія сяляне сфарміраваліся ў канцы XVI стагоддзя. У залежнасці ад таго, як памешчыцкія сяляне выконвалі павіннасці, яны падзяляліся на паншчынных, аброчных і дваровых. Пасля скасавання прыгоннага права перайшлі ў катэгорыю часоваабавязаных сялян.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads