Валдыс Затлэрс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валдыс Затлэрс
Remove ads

Ва́лдыс За́тлэрс (Valdis Zatlers) — урач-траўматолаг, сёмы прэзідэнт Латвіі (абавязкі якога выконвае з 8 ліпеня 2007 года).

Хуткія факты Валдыс Затлэрс, дэпутат Сейма Латвіі[d] ...

Нарадзіўся 22 сакавіка 1955 г. у Рызе. У 1979 годзе закончыў Рыжскі медыцынскі інстытут (сёння — Латвійская медыцынская акадэмія). Працаваў траўматолагам-артапедам у рыжскай бальніцы №2, у якой з 1985 года ўзначальваў аддзяленне траўматалогіі. З 1994 года Затлэрс перайшоў на месца дырэктара ў бальніцу траўматалогіі і артапедыі, дзе і працаваў да свайго абрання на пасаду прэзідэнта Рэспублікі.

Затлэрс - заснавальнік Латвійскай асацыяцыі артраскапіі (быў таксама яе прэзідэнтам), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта і прэзідэнта (з 2003) Латвійскай асацыяцыі траўматалогіі і артапедыі. У красавіку 2007 года Затлэрс быў узнагароджаны Ордэнам Трох Зорак IV ступені.

На пасаду прэзідэнта Латвіі быў намінаваны 22 мая 2007 года кіруючай парламенцкай кааліцыяй у якасці незалежнага кандыдата. У выбарах, якія адбыліся 31 мая, Затлэрс перамог з колькасцю 58 галасоў «за» і 40 «супраць».

Remove ads

Зноскі

  1. Valdis Zatlers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Valdis Zatlers // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads