Валентыніян II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валентыніян II (Флавій Валентыніян, лац.: Flavius Valentinianus, 371—392) — рымскі імператар у 375—392 гадах.
Дзіцём стаў намінальным суправіцелем Захаду Рымскай імперыі ў 375—383 гадах пры старэйшым браце, імператары Грацыяне. Пасля гібелі брата ў 383 годзе змушана да 388 года дзяліў кіраванне над Захадам з узурпатарам Магнам Максімам. Пасля таго, як Максім быў зрынуты, фактычную ўладу замест Валентыніяна ажыццяўляў да 391 года імператар Феадосій Вялікі, а потым палкаводзец Арбагаст.
Валентыніян II у сілу ўзросту самастойна не кіраваў, яго спроба ажыццяўляць імператарскія паўнамоцтвы пасля дасягненні паўналецця прывялі да канфлікту з Арбагастам у 392 годзе, у выніку чаго імператар загінуў пры нявысветленых абставінах.
Remove ads
Зноскі
- Любкер Ф. Valentinianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1435–1436.
- Valentinian II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads