Валерый Аляксеевіч Грыгор’еў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Аляксеевіч Грыгор’еў (нар. 12 сакавіка 1945, Мазыр, Беларуская ССР) — беларускі флейтыст, педагог.

Хуткія факты Валерый Аляксеевіч Грыгор’еў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 сакавіка 1945 года ў Мазыры. Вучыўся ў Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага па класе флейты ў дацэнта В. В. Харытонава. Пазней працягнуў навучанне ў тым жа класе ў кансерваторыі[1].

Па заканчэнні кансерваторыі ў 1968 годзе быў прыняты на працу ў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на пасаду саліста-пікаліста групы флейт[1], якую займаў да 2007 года[2].

З 1969 года паралельна выкладаў у розных навучальных установах, уключаючы СШ № 4 з музычным ухілам, ДМШ № 8 імя Р. Шырмы г. Мінска[2], Сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі[1].

З 1971 па 1974 год навучаўся ў асістэнтуры-стажыроўцы пры Белдзяржкансерваторыі (атрымаў дыплом № 2 аб заканчэнні стажыроўкі)[1].

У 1984—1987 гадах працаваў прафесарам Дакарскай кансерваторыі ў Рэспубліцы Сенегал[1].

У 1987 годзе вярнуўся ў ДАСА РБ, дзе адпрацаваў 39 гадоў і прыняў удзел у больш чым 3000 канцэртах у Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджане, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Швейцарыі, Балгарыі, Італіі, Іспаніі і іншых краінах[1].

Выкладае на кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе чытае курсы: спецыяльны інструмент (флейта), ансамбль, вывучэнне роднасных інструментаў, чытанне нот з ліста. выкладчык аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Рэспубліканскай музычнай гімназіі-каледжа пры БДАМ[2]. 22 снежня 2017 года ВАК РБ прысвоіў Грыгор’еву званне дацэнта ў галіне мастацтва.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі і Саюза беларускіх кампазітараў[1].

Публікацыі

Вучэбна-метадычныя зборнікі і рэпертуар[1]

  • «Свірэль». Зборнік твораў для ДМШМ (1984)
  • «Свірэль-2». Эцюды, практыкаванні, ансамблі (2007)
  • «Гук адухоўлены». Творы Р. Суруса для духавых інструментаў (2008)
  • «Хрэстаматыя для малодшых класаў ДМШМ» (2011)
  • «Хатняя музыка». Г. К. Гарэлава, рэдакцыя В. А. Грыгор’ева (2013)
  • «Натхненне». Творы для духавых інструментаў ДМШМ (2015)
  • «Хрэстаматыя для старэйшых класаў ДМШМ» (2017)
  • «Калейдаскоп». Творы А. Безенсон, рэдакцыя В. А. Грыгор’ева (2017)
  • «Пра што спяваюць птушкі». А. Безенсон, рэдакцыя В. А. Грыгор’ева (2020)
  • «Танга — адлюстраванне». А. Безенсон, рэдакцыя В. А. Грыгор’ева (2021)
  • «Прысвячэнне». Творы для флейты (2021)
  • «Натхненне». 2-е выданне, дапоўненае (2021—2022)
  • «Флейтавыя акварэлі». Творы беларускіх кампазітараў XX—XXI ст. (2022)

Вучэбныя праграмы[1]

  • Праграма навучання ігры на духавых інструментах для ДМШМ (разам з Г. Забарам, 2013)
  • Праграма для Рэспубліканскага музычнага каледжа (гімназія — 2014, каледж — 2018)
  • Праграма вывучэння роднасных драўляных духавых інструментаў (БДАМ, 2017)
  • Метадычная праца «Да пытання вывучэння роднасных інструментаў у класе флейты» (БДАМ, 2017)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads