Валерый Давідавіч Рубінчык

беларускі і расійскі кінарэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Рубінчык (17 красавіка 1940, Мінск — 2 сакавіка 2011, Масква) — беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ (1998).

Хуткія факты Валерый Давідавіч Рубінчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і музычнага і тэатральнага дзеяча і інжынера. Навучаўся ў школе № 42 Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962, пасля рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кіно.

З 1969 года працаваў на «Беларусьфільме», з 1990 года — на «Масфільме».

Thumb
Магіла на Вастракоўскіх могілках

Пахаваны на Вастракоўскіх могілках ў Маскве.

Узнагароды

  • 1978 — Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу БССР
  • 1980 — Прыз журы на МКФ у Манрэалі ў 1980 за фільм «Дзікае паляванне караля Стаха»)
  • 1998 — Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ [1]
  • Член Гільдыі кінарэжысёраў Расіі[2]
  • Член Акадэміі кінематаграфічнага мастацтва «Ника»[3]

Творчасць

Рэжысура

  • 1965 — Сын
  • 1967 — Шостае лета
  • 1969 — Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў
  • 1972 — Магіла льва
  • 1974 — Апошняе лета дзяцінства
  • 1975 — Гамлет Шчыграўскага павету
  • 1976 — Вянок санетаў
  • 1979 — Дзікае паляванне караля Стаха
  • 1982 — Культпаход у тэатр
  • 1983 — Камічны каханак, ці Залёты сэра Джона Фальстафа (Комический любовник, или Любовные затеи сэра Джона Фальстафа)
  • 1987 — Адступнік
  • 1989 — Камедыя пра Лісістрату
  • 1991 — Некаханне
  • 1995 — Краявід з трыма купальшчыцамі
  • 2002 — Кіно пра кіно
  • 2006 — Нанкінскі краявід
  • 2007 — Мядзведжае паляванне

Сцэнарыст

  • 1975 — Гамлет Шчыграўскага павету
  • 1979 — Дзікае паляванне караля Стаха
  • 1983 — Камічны каханак, ці Залёты сэра Джона Фальстафа (Комический любовник, или Любовные затеи сэра Джона Фальстафа)
  • 1987 — Адступнік
  • 1989 — Камедыя пра Лісістрату
  • 1995 — Краявід з трыма купальшчыцамі

Акцёр

  • 1981 — Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна
  • 1992 — Афіцыянт з залатым падносам

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads