Валерый Кордус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валерый Кордус
Remove ads

Валерый Ко́рдус (лац.: Valérius Córdus; 18 лютага 1515[5] — 25 верасня 1544, Рым) — нямецкі батанік і фармацэўт.

Хуткія факты Валерый Кордус, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Каселі. Навучаўся спярша ў свайго бацькі, затым у Марбургскім універсітэце, які закончыў у 1531 годзе (то бок ва ўзросце 16 гадоў). У наступныя гады працаваў у Лейпцыгу ў аптэцы свайго дзядзькі, адначасова наведваючы заняткі ў мясцовым універсітэце. З 1539 года выкладаў ва ўніверсітэце Вітэнберга; матэрыялы лекцыяў Кордуса па батаніцы были выданыя ўжо пасля яго смерці, у 1549 годзе пад назвай «Заўвагі да Дыяскарыда» (лац.: «Valerii Cordi Simesusii annotationes in Pedacii Dioscoridis Anazarbei de medica materia…»), паколькі Кордус, як і ўсе батанікі яго часу, асноўваліся на працу Дыяскарыда «Пра лекавыя рэчывы».

У 1540 годзу Кордус адкрыў і апісаў рэвалюцыйную тэхналогію атрымання эфіру з сернай кіслаты і этылавага спірту.

У 1542 годзу Кордус прадставіў гарадскому савету Нюрнберга сваю асноўную працу па фармакалогіі (лац.: «Valerii Cordi dispensatorium, sive pharmacorum conficiendorum ratio»), за якую атрымаў сто залатых манет; гэтая праца была выдана Нюрнбергскім муніцыпалітэтам у 1546 годзе і шматразова перавыдавалася.

Іншая асноўная праца Кордуса, усеабдымны даведнік па раслінах Італіі і Германіі «Гісторыя раслін» (лац.: «Historia Plantarum»), была прадстаўлена ім у 1544 годзе ў Вітэнбергскі ўніверсітэт — за яго Кордус атрымаў ступень доктара медыцыны. Неўзабаве пасля гэтага Кордус памёр ад малярыі ў часе адной са сваіх шматлікіх паездак Еўропай. Шмат якія яго працы были апублікаваныя пасмяротна Конрадам Геснерам.

Валерый Кордус загадзя паслаў далейшым спробам класіфікацыі раслін карысныя новаўвядзенні ў метадзе назірання і вывучэння органаў раслін, адкрыў органы размнажэння ў папаратнікаў.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118670085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118670085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

4. Паводле звестак IPNI, нарадзіўся ў 1514 годзе.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads