Валерый Мікалаевіч Шэін

гісторык журналістыкі, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Мікалаевіч Шэ́ін (4 верасня 1937(1937-09-04), Архіпа-Осіпаўка[d], Краснадарскі крайсакавік 2025) — беларускі гісторык журналістыкі. Кандыдат гістарычных навук (1974).

Хуткія факты Валерый Мікалаевіч Шэін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1964 годзе БДУ. З 1958 года працаваў на Беларускім радыё, у газеце «Зорька». З 1967 года адзін з заснавальнікаў і выкладчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ.

Памёр у сакавіку 2025 году[1].

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю і развіццё беларускага радыё. Аўтар навуковых прац: «Родны голас: Публіцыстычныя выступленні Я.Коласа на радыё» (1970), «Станаўленне Беларускага радыё (1925—1932)» (1973), «Беларускае радыё ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941—май 1945)» (1974), «Слова ў змаганні» (1976), «Радыё клікала да барацьбы», «Карэспандэнты ваеннага часу» (абедзве 1995); «Адраджэнне радыёвяшчання на Беларусі (1944—1945)» (1998); навучальна-метадычных прац, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.

Remove ads

Творы

  • У вогненныя гады: Гаворыць і паказвае Беларусь. Мн., 1975 (у сааўт.);
  • Радыёперадача. Ч. 1. Мн., 1988 (разам з Я. Радкевічам);
  • З пашанай і цеплынёй да Alma mater. Мн., 2003 (у сааўт.).
  • Информационные и аналитические жанры радиожурналистики. Мн.. 2003.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads