Валерый Мікалаевіч Яглоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Мікалаевіч Яглоў (нар. 26 студзеня 1938, Віцебск) — беларускі хімік-неарганік. Доктар хімічных навук (1981), кандыдат тэхнічных навук (1966), прафесар (1982).

Хуткія факты Валерый Мікалаевіч Яглоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1960).

Працаваў на шклозаводзе «Кастрычнік» (пас. Ялізава, Асіповіцкі раён; 1960—1962), Беларускім тэхналагічным інстытуце (1965—1985, дацэнт кафедры агульнай і неарганічнай хіміі, у 1978—1985 — загадчык кафедры тэхналогіі вяжучых матэрыялаў), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1985, загадчык кафедры «Хімія»).

Навуковыя інтарэсы: хімія вяжучых і будаўнічых матэрыялаў; фізіка-хімічныя метады здабывання і перапрацоўкі высакародных металаў.

Remove ads

Узнагароды

Ордэн «Знак Пашаны» (1981), знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995).

Бібліяграфія

  • Химия и термодинамика гидратов ортофосфатов : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.01 / Яглов Валерий Николаевич. ― Иваново, 1980.
  • Исследование некоторых стекол и ситаллов состава SiO2 — CaO3 — MgO — Al2O3 — Fe2O3 — Na2O : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. Н. Яглов. ― Минск, 1966.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads