Валерый Мітрафанавіч Лемеш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Мітрафанавіч Лемеш (нар. 11 снежня 1938, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь(1994—2002), доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1995).

Хуткія факты Валерый Мітрафанавіч Лемеш, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).

З 1960 года працаваў на вытворчасці. З 1964 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1973 года загадчык аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі ім. С. Н. Вышалескага.

З 1990 года загадчык, затым прафесар кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012), медалём.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню анкапаталогіі жывёл. Распрацаваў метады эпізааталагічнага аналізу, якія дазволілі вызначыць сітуацыю і шляхі распаўсюджвання лейкозу буйной рагатай жывёлы, навукова-абгрунтаваную сістэму аздараўленчых мерапрыемстваў. Аўтар ідэі выкарыстання іммунагенетычных метадаў у прафілактыцы лейкозу ў селекцыі жывёлы. Вызначыў генетычныя маркеры на ўстойлівасць і схільнасць жывёл да лейкозу. Пад яго кіраўніцтвам вядзецца распрацоўка рэкамендацый па павышэнню дабраякаснасці прадуктаў жывёлагадоўлі пры выкарыстанні біялагічна актыўных рэчываў і паталагічных станаў жывёл. Праводзіў даследаванні па выпрацоўцы крытэрыяў ветэрынарна-санітарнай ацэнкі мяса і малака жывёл, якія змяшчаюцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, а таксама бяспекі прадуктаў пры выкарыстанні ў рацыёне жывёл нетрадыцыйных кармоў, біялагічна актыўных рэчываў і новых лекавых прэпаратаў, пры заразных хваробах, парушэннях абмену рэчываў і іншых паталогіях жывёл.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Бібліяграфія

  • Лейкоз крупного рогатого скота. 2 изд. Мн.: Ураджай, 1987 (в соавт.).
  • Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии мяса и рыбных продуктов. Витебск: ВГАВМ, 2004 (совм. с Пахомовым П. И., Алексиным М. М.).
  • Экологические проблемы ветеринарной патологии. Витебск: ВГАВМ, 2009 (в соавт.).
  • Гельминтозы овец и их влияние на паразито-хозяинные отношения и качество продуктов убоя. Витебск: ВГАВМ, 2010 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads