Валерый Паўлавіч Міронаў
артыст балета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Паўлавіч Міро́наў (7 красавіка 1927, г. Гагарын, Смаленская вобласць, Расія — 27 ліпеня 2008[1]) — беларускі артыст балета і педагог. Народны артыст БССР (1966).
Remove ads
Біяграфія
У 1947 годзе пасля сканчэння класа ўдасканалення кваліфікацыі Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча зрабіўся адным з вядучых салістаў Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (да 1969 года).
У 1949—1978 гадах адначасова працаваў педагогам Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
Творчасць
Танцоўшчык пераважна лірычнага плана, з рамантычнай накіраванасцю.
Мастацтва Міронава вызначалі пераканальнасць у раскрыцці ўнутранага свету персанажаў, чысціня і лёгкасць выканання, высокая тэхніка дуэтнага танца.
У нацыянальных балетах стварыў рэльефныя вобразы Васіля («Князь-возера» В. Залатарова), Алеся («Святло і цені» Г. Вагнера).
Да найбольш значных творчых дасягненняў артыста належаць партыі Зігфрыда, Дэзірэ, Прынца («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Гармодыя («Спартак » А. Хачатурана), Салора («Баядэрка » Л. Мінкуса), Елісея («Казка пра мёртвую царэўну» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава).
Remove ads
Зноскі
- Валерый Паўлавіч Міронаў на сайце «беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads