Князь-возера (балет)

балет From Wikipedia, the free encyclopedia

Князь-возера (балет)
Remove ads

«Князь-возера» — балет у 4 актах 7 карцінах[1] кампазітара Васіля Залатарова, пастаўлены Канстанцінам Мулерам у 1949 годзе[2]. Дырыжор — Ілья Гітгарц, Б. Мардвінаў.

Хуткія факты Князь-возера, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Лібрэта спектакля напісаў М. М. Клімковіч у сааўтарстве з В. Вайноненам[3] на матэрыяле беларускага музычнага фальклору[2]. У аснове сюжэна была пакладзена адна з старажытных палескіх легенд[4] аб возеры — грозным помсніку за крыўды і здзекі феадалаў над простым народам. Возера з’яўлялася нейкім сімвалам тых сіл прыроды, што дапамагаюць двум закаханым — Васілю і Надзейцы — перамагчы жорсткага «чорнага князя», які гіне разам са сваім замкам і ўсёй баявой дружынай у водах возера, якое выйшла з берагоў[2].

Remove ads

Харэаграфія

Thumb
Сцэна з балета. 1949.

Балетмайстар удала знайшоў рашэнне масавых, ансамблевых і сольных танцаў, узбагаціў танцавальную лексіку фальклорнымі элементамі[5]. У балеце пастаўлены беларускія народныя танцы «Крыжачок» і «Лявоніха»[6][7].

Спецыяльна для спектаклю К. Мулерам быў пастаўлены сцэнічны танец «Вяночак», у якім адлюстраваліся тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Пазней гэты танец увайшоў у рэпертуар многіх дзяржаўных і самадзейных мастацкіх калектываў[8].

Remove ads

Акцёры

Уплыў на культуру

На музыку «Князь-возера» пазней былі пастаўлены яшчэ два балетных спектакля: «Аповесць пра каханне» (1953) і «Палымяныя сэрцы» (1955)[2].

Узнагароды

Група стваральнікаў і ўдзельнікаў спектакля (кампазітар В. А. Залатароў, балетмайстар К. А. Мулер, мастак С. П. Нікалаеў, акцёры С. У. Дрэчын і А. В. Нікалаева) былі ў 1950 г. удастоены звання лаўрэатаў Сталінскай прэміі[13].

Зноскі

  1. ПИОНЕР БЕЛОРУССКОГО БАЛЕТА(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Юбілей(недаступная спасылка)
  3. Тэкст легенды(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
  4. Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  5. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
  6. «ВЯНОЧАК»(недаступная спасылка)
  7. БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
  8. Ірына Міхайлаўна Дароніна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. 4 000 экз. ISBN 985-11-0255-5.
  9. Настаўнік і творца(недаступная спасылка)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads