Валерый Пятровіч Дзяйкала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Пятровіч Дзяйкала (11 ліпеня 1960(1960-07-11), Гродна12 мая 2025(2025-05-12)) — беларускі ўрач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар. Рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (2005—2015).

Хуткія факты Валерый Пятровіч Дзяйкала, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

У 1983−1985 гадах — клінічны ардынатар кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, затым — асістэнт, дацэнт, дактарант, а з 2001 года — загадчык кафедры. У 1999—2001 гадах па сумяшчальніцтве працаваў начальнікам клінічнага аддзела ўніверсітэта. З 2002 па 2005 гады — прарэктар па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі і міжнародным сувязям, з 2005 года — прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародных сувязях. Са снежня 2005 года па жнівень 2006 года выконваў абавязкі рэктара ўніверсітэта. У жніўні 2006 года прызначаны рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З сакавіка 2015 года — прафесар кафедры траўматалогіі і артапедыі ВДМУ.

У 1990 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 2003 годзе доктарскую дысертацыі на стыку двух спецыяльнасцяў «Траўматалогія і артапедыя», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя».

Памёр 12 мая 2025 года.

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Распрацоўка і ўдасканаленне дыягностыкі, сучасныя метады аперацыйнага і кансерватыўнага лячэння, рэабілітацыя пацыентаў артапеда-траўматалагічнага профілю; хвароба Дзюпюітрэна; арганізацыя аховы здароўя; арганізацыя вучэбнага і выхаваўчага працэсу ў ВНУ; праблемы падрыхтоўкі навуковых кадраў; падрыхтоўка медыцынскіх кадраў для замежных краін.

Узнагароды

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads