Валерый Пятровіч Шарый

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Пятровіч Шарый (2 студзеня 1947, Чэрвень, Мінская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі спартсмен (цяжкая атлетыка), трэнер; заслужаны майстар спорту СССР (1975). Выступаў у сярэдняй і ў першай паўцяжкай вагавых катэгорыях. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР (1971—79).

Хуткія факты Валерый Пятровіч Шарый, Пол ...
Хуткія факты Алімпійскія ўзнагароды ...
Remove ads

Спартыўная кар’ера

Чэмпіён XXI Алімпійскіх гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), свету (1975, Масква; 1976, Манрэаль), Еўропы (1975, Масква; 1976, Берлін). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1980, Бялград), бронзавы прызёр (1979, Сафія).

Чэмпіён VI і VII Спартакіяд народаў СССР (1975, Вільнюс; 1979, Ленінград). Пераможца першынства СССР сярод моладзі (1967, Талін), чэмпіён СССР (1971—79). Уладальнік Кубка СССР (1978, 1979). Пераможца міжнародных турніраў: «Кубак Балтыкі» (1969, 1972, 1978), «Кубак Дружбы» (1979).

Чэмпіён Еўропы сярод ветэранаў (1994, г. Шробенгаўзен, Германія).

Remove ads

Трэнерская кар’ера

У 1980—82 і 1988—91 старшы трэнер БВА па цяжкай атлетыцы. У 1982—87 трэнер у складзе групы савецкіх войск у Германіі. У 1994—2001 трэнер нацыянальнай зборнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы, з 2001 трэнер Мінскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads