Валерый Яўгенавіч Садоха
беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́рый Яўге́навіч Садо́ха (16 жніўня 1950, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, аспірантуру НДІЖБ Дзяржбуда СССР, Усерасійскую акадэмію знешняга гандлю.
- 1975-1978 аспірант лабараторый эканомікі прасторавых і канструкцый НДІЖБа Дзяржбуда СССР
- 1979-1984 старшы навуковы супрацоўнік ІСіА Дзяржбуда БССР
- 1984-1991 загадчык лабараторыі НПТА «Белбуднавука»
- 1991-1992 галоўны спецыяліст Дзяржзнешэканамсувязі Рэспублікі Беларусь
- 1993-1994 намеснік начальніка ўпраўлення нетарыфнага рэгулявання Дзяржзнешэканамсувязі Рэспублікі Беларусь
- 1994-1997 першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча
- 1997-1998 намеснік Міністра знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь
- 1998-2000 намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- 2000-2002 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
- 2002-2004 Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- 2004-2009 саветнік-пасланнік, кіраўнік гандлёва-эканамічнага прадстаўніцтва Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
- 2009-2011 Дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- 2011—2016 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам; пасол у Камбоджы, Лаосе, М’янме, Тайландзе па сумяшчальніцтве.
Remove ads
Асабовыя звесткі
Жанаты, мае двух дачок. Валодае англійскай, польскай і нямецкай мовамі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads