Уладзімір Анатольевіч Гошын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Анатольевіч Гошын
Remove ads

Уладзі́мір Анато́льевіч Го́шын (нар. 31 жніўня 1962, сяло Джурун Мугалжарскага раёна Акцюбінскай вобласці, Казахстан) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Хуткія факты Уладзімір Гошын, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам ...
Remove ads

Біяграфія

Працаваў настаўнікам англійскай мовы Сольскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1988 года паступіў на службу ў мытныя органы. Праходзіў службу ў Мінскай рэгіянальнай мытні, ДМК Беларусі, Упраўленні знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў Беларусі. У 1994—1997 гадах — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні. У 1997—1998 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі.

Быў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 26 лютага 2008 года атрымаў пасаду першага намесніка[1]. 30 чэрвеня 2011 года сыйшоў у адстаўку з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя[2], адстаўлены быў 13 снежня 2011 года[3].

З 1 лютага 2012 года па 31 студзеня 2016 года — член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі.

13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве[4]. 15 снежня таго ж года прызначаны амбасадарам у Лаосе, М'янме і Тайландзе па сумяшчальніцтве[5]. Вызвалены ад гэтых пасад 10 лютага 2022 года[6].

Remove ads

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads