Валерый Сцяпанавіч Сахашчык

беларускі падпалкоўнік і палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Валерый Сцяпанавіч Сахашчык
Remove ads

Валерый Сцяпанавіч Сахашчык (нар. 13 жніўня 1964, Гошава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі ваенны і палітычны дзеяч. Падпалкоўнік, былы камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады (1998—2001). Былы прадстаўнік па абароне і бяспецы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі (2022—2024).

Хуткія факты Валерый Сцяпанавіч Сахашчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і работнікі калгаса.[5] Дзед — Лукаш Сахашчык, партызанскі камандзір, загінуў у 1944 годзе.[6] Скончыў школу № 3 у Драгічыне з залатым медалём.[7] Скончыў Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча як лейтэнант дэсантнай брыгады, служыў тры гады ў Забайкальскай ваеннай акрузе, потым у ЗГВ на тэрыторыі ГДР.[5]

У Брэст прыехаў у 1992 годзе[7]. У 1998—2001 гадах камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады[8]. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Сахашчык распрацаваў знак брыгады — Чорнага арла[7], — і выпрабаванні для атрымання гэтага знаку для салдат брыгады. Пайшоў у запас праз інтрыгі ў Міністэрстве абароны Беларусі.[6]

Удзельнік пратэстаў 2020—2021 гадоў. У 2022 годзе, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, прызначаны Святланай Ціханоўскай прадстаўніком па абароне і бяспецы (дэ-факта міністрам абароны) у Аб’яднаным пераходным кабінеце.[6] У чэрвені 2023 г. Сахашчык паведаміў пра стварэнне 1-ю асобную дэсантна-штурмавую роту «Беларусь», якая уваходзіць у 79-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (Украіна)  (бел. (тар.)), ваюе на Данбасе. Сахашчык у тым ліку таксама прымаў удзел у баявых апэрацыях.[9]

1 жніўня 2024 года Сахашчык заявіў аб сыходзе з Аб'яднанага пераходнага кабінета.[10]

Да 2020 года шмат гадоў сябраваў з Алегам Белаконевым.[6]

Remove ads

Зноскі

  1. Сахащик Валерий Степанович (руск.). СтопКор (7 сакавіка 2022).
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads