1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»

From Wikipedia, the free encyclopedia

1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»
Remove ads

1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» (1-я адшр) — рота беларусаў, якая ўваходзіла ў склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Брала ўдзел у баях пад Мар’інкай у Данецкай вобласці. У часці ваявалі каля 30 чалавек[1].

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...

Упершыню пра стварэнне 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты беларусаў паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў пытаннях абароны Валерый Сахашчык у чэрвені 2023 г.[2]

У інтэрв’ю інтэрнэт-выданню «Мая краіна Беларусь» добраахвотнік з пазыўным «Рух» паведаміў аб тым, што летам 2024 года падраздзяленне спыніла сваё існаванне[3].

Remove ads

Структура

Па словах Сахашчыка, падраздзяленне складавалася з ваенных прафесіяналаў, у першую чаргу людзей, якія маюць баявы вопыт і афіцэрскія званні[4]. У роту ўваходзілі былыя байцы палка Каліноўскага, палка «Пагоня» і 2-га інтэрнацыянальнага легіёна.[2]

Рота развівалася ў трох кірунках — штурмавікі, цяжкае ўзбраенне і беспілотнікі[1]. Пасаду першага камандзіра роты заняў беларускі афіцэр з пазыўным «Фенікс», які ў канцы вясны атрымаў цяжкое раненне. Новапрызначаны камандзір з’яўляецца былым беларускім спецназаўцам.[2]

Ротай дапамагала шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team[2].

Remove ads

Узнагароды

8 верасня 2023 года Рада БНР узнагародзіла шэсць чалавек з 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты. Яны былі ўзнагароджаны медалём за баявыя заслугі[5]. Урачыстае ўручэнне адбылося 27 верасня. Узнагароды байцам перадаў Валерый Сахашчык.[6]

У кастрычніку 2023 года баец 1-й АДШР з пазыўным «Рыжы» быў узнагароджаны нагрудным знакам «за праяўленую мужнасць і адвагу на полі бою»[7].

Рэакцыя беларускіх уладаў

12 верасня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Telegram-канал 1-й АДШР экстрэмісцкім матэрыялам[8].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads