Валерый Станіслававіч Аношка

вучоны ў галіне фізічнай геаграфіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Станіслававіч Аношка (9 жніўня 1938, в. Гайдукова Слабодка Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі географ, глебазнавец, доктар геаграфічных навук (1990), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі (1995), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2001).

Хуткія факты Валерый Станіслававіч Аношка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1963). З 1963 працуе ў БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі інжынерам-глебазнаўцам, з 1964 года — у БДУ. Загадчык кафедры глебазнаўства і геалогіі геаграфічнага факультэта БДУ (1980—2004), прафесар (з 1991). Намеснік старшыні тапанімічнай камісіі.

Навуковая дзейнасць

Асноўны напрамак навуковых даследаванняў: глебазнаўства, меліяратыўная геаграфія, інжынерная геаграфія, геаграфічнае прагназаванне, геаэкалогія.

Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — меліяратыўна-інжынернай геаграфіі; распрацаваў канцэпцыю і склаў карту тэхнагеннай парушанасці прыродных комплексаў Беларусі; выявіў заканамернасці трансфармацыі прыродных комплексаў і асобных кампанентаў пад уплывам асушальнай меліярацыі.

Адзін з ініцыятараў і арганізатараў геалагічнай спецыяльнасці на геаграфічным факультэце БДУ.

Remove ads

Бібліяграфія

Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.

  • Микроэлементы в почвах Белоруссии и эффективность микроудобрений. Минск, 1970 (у суаўтарстве).
  • Основы географического прогнозирования, учебное пособие для студентов географических факультетов университетов — Минск: Вышэйшая школа, 1985. (разам з В. М. Трафімавым і В. М. Шырокавым).
  • Белорусское Поозерье: анализ эколого-мелиоративного состояния. Минск, 1992 (у суаўтарстве).
  • Мелиоративная география: Учебник для вузов. Минск, 1987; Учебник для вузов России. Москва, 1995 (у суаўтарстве).
  • Агульная геаграфія: Вучэб. дапам. для 10-га кл. / Я. М. Мяшэчка, В. С. Аношка, Б. М. Крайко і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1997.
  • Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства. Мн., 2000 (у суаўтарстве).
  • Гісторыя развіцця глебазнаўства на Беларусі: Дапам. для студэнтаў геагр. спецыяльнасцей ВНУ. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т, 2000.
  • Инженерная география с основами прогнозирования. Мн., 2002.
  • Акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч: да 110-годдзя з дня нараджэння // Геаграфія: праблемы выкладання. 2010. — № 4. — С. 58—59

Грамадская дзейнасць

З'яўляўся старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» (19832004)[1].

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1996), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998), ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі і іншых ведамстваў. Лаўрэат прэміі імя акадэміка А. Н. Саўчанкі (1999).

Зноскі

  1. bsu.by Архівавана 17 ліпеня 2007.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads