Валерый Фёдаравіч Драздоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Фёдаравіч Драздоў (11 лютага 1949, Евіна, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 11 чэрвеня 2004, Мінск) — беларускі журналіст, кінасцэнарыст-дакументаліст.

Хуткія факты Валерый Фёдаравіч Драздоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Пальмінскую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976). Падчас вучобы ў сярэдняй школе актыўна друкаваўся ў рэспубліканскай маладзёжнай прэсе і раённай газеце. Журналісцкую дзейнасць пачаў у шматтыражнай газеце «Трактар».

З 1981 года — уласны карэспандэнт, загадваў аддзелам культуры і навукі «Сельскай газеты». З верасня 1990 года — аглядальнік у рэдакцыі «Народнай газеты», пазней — намеснік галоўнага рэдактара і выканаўчы дырэктар.

Аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў у беларускіх выданнях, шэрагу сцэнарыяў дакументальных кінастужак, нарысаў.

Вялікая колькасць матэрыялаў Валерыя Драздова была прысвечана яго малой радзіме — Гарадоччыне, яе эканамічным і сацыяльным праблемам. Тэма неперспектыўных вёсак на прыкладзе населеных пунктаў Гарадоцкага раёна ўздымалася ў дакументальным фільме «Дарога на Евіна», які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс.

Валерый Фёдаравіч Драздоў — адзіны карэспандэнт друкаваных СМІ, які прысутнічаў падчас падпісання Белавежскіх пагадненняў ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі 8 снежня 1991 года.

Член выканкама рады Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Пераможца і лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў журналісцкага майстэрства.

Remove ads

Літаратура

  • Драздоў Валерый Фёдаравіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]; уклад. С. І. Садоўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — С. 719—720.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads