Валерый Шатаевіч Меладзэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Шатаевіч Меладзэ (груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე; нар. 23 чэрвеня 1965[1][2][…], Батумі, Аджарская АССР) — расійскі спявак, кампазітар , Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), Народны артыст Чачэнскай рэспублікі (2008).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Батумі ў рабочым пасёлку. Бацькі ніякага дачынення да музыкі не мелі: бабуля, дзядуля, бацька і маці працавалі інжынерамі. Праўда, мама трохі грала на фартэпіяна. Вырас у Батумі, дзе скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.
У 1982—1987 гадах вучыўся ў Мікалаеўскім караблебудаўнічым інстытуце.
У 1989 годзе разам з братам увайшоў у склад гурта «Дыялог», які пакінуў у 1993 годзе.
У 1993 годзе ў Кіеве на фестывалі кветак «Раксалана» адбыўся сольны дэбют Валерыя Меладзэ. Тады з Валерыем заключыў кантракт прадзюсар Яўген Фрыдлянд.
У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя абменных працэсаў у іанітным фільтры з псеўдавібра-авадкаваным пластом катыёна».
У 2007 годзе стаў музычным прадзюсарам Фабрыкі зорак-7 разам са сваім братам Канстанцінам Меладзэ.
Remove ads
Дыскаграфія
- 1991 — Пасярэдзіне свету (у складзе гурта «Дыялог»)
- 1993 — Восеньскі крык ястраба (у складзе гурта «Дыялог»)
- 1995 — Сэра
- 1996 — Апошні рамантык
- 1998 — Самба белага матылька
- 1999 — Усё так і было
- 2002 — Сапраўднае
- 2003 — Пяшчота
- 2005 — Акіян
- 2008 — Насуперак
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads