Валерыя Кустава
беларуская паэтэса, пісьменнік, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́рыя Ку́става, вядомая таксама як Валяры́на (нар. 9 кастрычніка 1984[1], Мінск) — беларускі паэт, літаратар, сцэнарыст, тэлевядучая.

Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў ДМШ № 9, скончыла ДМШ № 19 па класе скрыпкі і фартэпіяна. Вучылася ў Ліцэі з тэатральным ухілам № 136, скончыла беларускамоўны клас тэатральнага ліцэя (былая СШ № 211, 2002). Наведвала Беларускі калегіум — аддзяленне «філасофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Мінску (2003), БДУКіМ (2007, дыплом з адзнакай, спецыяльнасць «Літаратурная работа», спецыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства», спецыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла аспірантуру БДАМ (2012, спецыяльнасць «Кіназнаўства», спецыялізацыя — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў.
Remove ads
Творчасць
Сама таго не ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:
- Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№ 9—10, 1992);
- Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусвету» з прадмовай Васіля Жуковіча быў надрукаваны ў 11 гадоў;
- Секцыю паэзіі СБП прайшла ў 16 гадоў.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.
Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Славеніі, Туркменістане, Германіі, Швецыі і інш. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі, ансамблямі і выканаўцамі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, французскую, шведскую, англійскую, літоўскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і рускую мовы. Сама перакладае з беларускай, рускай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы Час», «Arche», «Полымя», «Культура» і інш.
Вершы Валярыны вельмі розныя: ад філасофска-сур'ёзных да правакацыйна-хуліганскіх[2].
Remove ads
Грамадская дзейнасць
У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку», якой Беларускі Дом распачаў святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[3].
Крымінальны пераслед
У чэрвені 2021 года Куставай прыйшлося пакінуць Беларусь. 3 чэрвеня невядомыя ламаліся ў яе кватэру. Пасля гэтага сувязь з ёй знікла, пакуль літаратарка не апынулася ў Польшчы. У Беларусі жа распачаўся крымінальны пераслед у адносінах да яе: Куставу абвінавацілі па меншае меры ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і нясплаце падаткаў за фінансаванне пратэстаў[4].
Remove ads
Бібліяграфія
- Кроў Сусвету: вершы; Прадм. В. Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
- Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р. Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
- Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.
Узнагароды
- Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусвету»;
- Дыпламант II форума творчай моладзі «ХХІ стагоддзе — музыка надзеі» (1997);
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЕСКА ў Парыжы (2000);
- Стыпендыят Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001);
- Лаўрэат стыпендыі імя Кандрата Крапівы (2003—2004) для маладых драматургаў;
- Стыпендыят Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў і перакладчыкаў у Швецыі (2009);
- Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» за 2009 год;
- Удзельнік Літаратурнага калоквіуму ў Берліне, Германія (2010);
- Пераможца Рэспубліканскага конкурсу маладзёжнай журналістыкі «Твой Стыль» (Гродна, 2012);
- Удзельнік Міжнароднага Дому пісьменнікаў і перакладчыкаў у Вентспілсе, Латвія (2012);
- Лаўрэат Прэміі «Экслібрыс», прысвечанай Рыгору Барадуліну (2015).
Remove ads
Зноскі
- Родныя Вобразы / Біяграфіі / Валярына Кустава Архівавана 18 красавіка 2013.
- Грушэцкі А.. Дзень Роднай Мовы ў Беларускім Доме ў Варшаве . Новы Час (21 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 21 лютага 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads