Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)map
Remove ads

Вало́савіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Валосавічы.

Хуткія факты Валосавіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговага падзелу ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Акцябрскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска Гуслішча[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[2]. 29 жніўня 1974 года скасавана вёска Некрашы[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 944 чалавекі[4], з іх 96,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 883 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads