Валосавічы (Акцябрскі раён)
аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вало́савічы[2] (трансліт.: Valosavičy, руск.: Волосовичи) — аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі[3], за 185 км ад Гомеля[3], за 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор[3], размешчанай на чыгунцы Бабруйск—Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы—Жлобін, на аўтамабільнай дарозе Р34 Акцябрскі — Азарычы..
Гідраграфія
На захад ад вёскі працякае рака Трэмля.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з двух просталінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных паміж сабой двума завулкамі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986—1990 гадах пабудаваны 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый. Цэнтр сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі», малочнатаварная ферма, мехпарк, зерняток. Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама, комплексна-прыёмны пункт, лазня.
Remove ads
Гісторыя
Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Мазырскім старостве Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Першыя пісьмовыя згадкі адносяцца да 1552 года. У 1560 годзе згадваецца ў дакументах пра ўсталяванне межаў вёсак.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1795 года ў складзе аднайменнага маёнтка, уладальнік якога памешчык С. Ф. Калчэўскі валодаў у 1840 годзе 925 дзесяцінамі зямлі і 4 карчмамі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1850 года ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні. На 1970 год — у Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы знаходзіліся царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1918 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Валосавіцкага сельсавета Азарыцкага раёна. З 8 ліпеня 1931 года — у Парыцкім, з 12 лютага 1935 года — Даманавіцкім, з 20 студзеня 1960 года — Акцябрскім, з 25 снежня 1962 года — Светлагорскім, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленым Акцябрскім раёне. Да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года — у Мазырскай акрузе, з 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей.
Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны ў студзені 1942 года разграмілі гарнізон, створаны ў вёсцы акупантамі. У кастрычніку 1943 года карнікі спалілі ўсю вёску (165 двароў) і забілі 158 жыхароў. 54 жыхары загінулі на фронце.
У склад Валосавіцкага сельсавета ўваходзілі да 1966 года вёска Дзерць, да 1969 года вёска Гуслішча, да 1974 года вёска Некрашы (у наш час не існуюць).
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 173 гаспадаркі, 447 жыхароў.
Дынаміка
- 1552 год — 95 асоб мужчынскага полу.
- 1795 год — 30 двароў.
- 1850 год — 40 двароў, 297 жыхароў.
- 1897 год — 54 двары, 586 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 64 двары.
- 1995 год — 177 двароў, 487 жыхароў[3].
- 1997 год — 181 двор, 488 жыхароў.
- 2004 год — 167 гаспадарак, 445 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
- Андрэй Адамавіч Быхавец
Зноскі
- Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads