Валоўка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вало́ўка, Валова, Валуйка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 39 кіламетраў. Плошча вадазбору 253 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны горада Навагрудак, упадае ў Нёман за 1 кіламетр на ўсход ад гарадскога пасёлка Любча. Асноўны прыток рака Оса. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзвышша. Даліна выразная, трапецападобная, у нізкай плыні зліваецца з далінай Нёмана. Яе шырыня 0,4—1,5[1] км, у ніжнім цячэнні — да 2,5[1] км. Абалона вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча звілістае, на працягу 5 кіламетраў каналізаванае (ад вёскі Баярская да вёскі Асташына).
Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм[1].
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads