Вальжына Цярэшчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальжы́на Цярэ́шчанка, сапраўднае імя Во́льга Цярэшчанка (нар. в. Лушчыкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі) — беларуская бард-спявачка.
Remove ads
Біяграфія
Калі Вользе было шэсць гадоў сям’я пераехала на Гомельшчыну. Жыве ў Гомелі. Каталічка. Скончыла музычнае аддзяленне Гомельскай педвучэльні. У 1980-х гадах спявала ў народным фальклорным гурце Гомельскай педагагічнага вучылішча «Пралескі». Лаўрэат Першага фестывалю аўтарскай песні ў Беларусі. Двойчы брала ўдзел у фестывалі беларускай музыкі ў Польшчы «Басовішча». Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 36 Гомеля імя Івана Паўлавіча Мележа. Скончыла філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны.
Remove ads
Творчасць
Музыкантка «талакоўскага прызыву». Мае прыгожы моцны голасам, спявае на вершы Сыса, Гаруна, Геніюш, Жылкі і іншых беларускіх паэтаў.
У 2003 годзе ў Гомелі выйшаў яе альбом «Хтось крануўся крылаў». Альбом змяшчае 35 трэкаў, пераважна песень на вершы забароненых і паўзабароненых у БССР паэтаў (Алесь Гарун, Ларыса Геніюш ды іншыя). На дыск увайшло ці не ўсё найлепшае з яе канцэртнага рэпертуару. Апроч песень на вершы беларускіх паэтаў значную частку альбому складаюць народныя калядныя спевы.
Remove ads
Спасылкі
- Схаваныя магчымасьці культуры - кампазытарка і сьпявачка Вольга Цярэшчанка . Радыё Свабода (16 студзеня 2013). Праверана 13 жніўня 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads