Валянціна Ігнацьеўна Верас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Ігнацьеўна Верас (2 студзеня 1959, в. Вялікія Чучавічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Валянціна Ігнацьеўна Верас, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 2 студзеня 1959 года ў в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык хіміі і біялогіі.

Працавала загадчыкам дзіцячага сада в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; настаўнікам, намеснікам дырэктара, дырэктарам Вялікачучавіцкай сярэдняй школы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; начальнікам аддзела адукацыі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта.

З’яўлялася дэпутатам Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага, дваццаць шостага скліканняў.

Лаўрэат прэміі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта «Чалавек года — 2010».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта.

Асабістае жыццё

Мае дзвюх дачок.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads