Валянціна Іосіфаўна Градовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Іосіфаўна Градовіч (15 мая 1928, Вінаградаўка — 31 мая 1995, Мінская вобласць) — цялятніца саўгаса «Раванічы» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Член ЦК Кампартыі Беларусі.

Хуткія факты Валянціна Іосіфаўна Градовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1928 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Вінаградаўка Чэрвеньскага раёна. У 1945 годзе скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Раванічы. З 1945 года працавала на садовым участку саўгаса «Раванічы». З 1947 года — цялятніца на саўгаснай ферме, дзе прапрацавала наступныя трыццаць гадоў.

Неаднаразова ўдзельнічала ва Усесаюзнай выстаўцы ВДНГ СССР у Маскве.

Па выніках сямігодкі  (руск.) (1959—1965) сярэднясутачнае прыбаўленне ў замацаванага за Валянцінай Градовіч маладняку буйной рагатай жывёлы склаў 950 грамаў. Указам Прэзидыум Вярхоўнага Савета СССР  (руск.) ад 22 сакавіка 1966 года была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1971 годзе абіралася дэлегатам XXVII з’езда Кампартыі Беларусі, членам Цэнтральнага камітэта.

Памерла 31 мая 1995 года.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

Імя В. І. Градовіч змешчана на таблічцы на Алеі Герояў Чэрвеньскага раёна ў горадзе Чэрвень, адкрытай ў 2010 годзе[1].

Зноскі

  1. [http://www.cherven.minsk-region.by/en/news/region-news/item/198-kniga-pamyat.html(недаступная+спасылка) Книга «Память» (руск.) // Cherven Regional Executive Committee](недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads