Валянціна Міхайлаўна Шостка
вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Міхайлаўна Шо́стка[1] (руск.: Валентина Михайловна Шостко; 27 лістапада 1924 — 30 кастрычніка 1984) — вучоны ў галіне гематалогіі дзіцячага ўзросту, доктар медыцынскіх навук (1976).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Ярыгава (Леніградская губерня РСФСР). У 1947 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім з 1958 года асістэнтам на кафедры дзіцячых хвароб. У 1959 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Содержание кобальта, никеля, меди и цинка в крови и щитовидной железе при эндемическом зобе и тиреотоксикозе»[2]. З 1970 года працавала ў Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займалася пытаннямі паталогіі новароджаных, эндакрыналогіі, дыягностыкі неадкладных станаў, дыягностыкі і лячэння вострага лейкозу і сепсісу ў дзяцей.
Сярод апублікаванага:
- Острый лимфобластный лейкоз у детей (цитологическое и клинико-биохимическое исследование): автореферат дис. … доктора мед. наук: (14.00.09 — педиатрия) / В. М. Шостко ; М-во здравоохранения БССР. Минский ордена Трудового Красного Знамени гос. мед. ин-т. — Минск, 1974.
- Диагностика и дифференцированная терапия острого лейкоза у детей. — Минск: Беларусь, 1979. (разам з Л. С. Налімавай).
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- Шостко, Валентина Михайловна (доктор медицинских наук; 1924—1984)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads