Валянціна Пракопаўна Кароткая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Пракопаўна Кароткая (5 верасня 1924, в. Вугалеўшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 21 студзеня 2012) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
Remove ads
Біяграфія
У 1944—1950 гадах працавала ў калгасе «Чырвоны сцяг» Талачынскага раёна. У 1953—1979 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе «18 партз’езд» Талачынскага раёна.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
З’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1966 гадах. З 1959 года — член КПСС.
Remove ads
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
- Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна (2010)
- ордэн Леніна
- залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
- медаль ВДНГ СССР
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads