Валянцін Георгіевіч Саўкін
вучоны ў галіне матэрыялазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Георгіевіч Са́ўкін[1] (нар. 20 лістапада 1932) — вучоны ў матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1990).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1959 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1963 па 2007 год працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па структуры і фізіка-механічных уласцівасцях палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў, вывучэнню трэння і зносу палімерных матэрыялаў. Распрацаваў новы навуковы кірунак — структурную трыбамеханіку палімераў. сааўтар шэрагу патэнтаў на вынаходствы.
Сярод апублікаванага:
- Влияние надмолекулярных структур на механические свойства поликапролактама. — Гомель—Москва, 1966;
- Трение и износ на основе полимеров. / Академия наук Белорусской ССР, Институт механики металлополимерных систем. — Мн.: Наука и техника, 1976. (разам з У. А. Белым, М. І. Петракаўцом, А. І. Свірыдзёнкам);
- Структурная трибомеханика материалов на основе полимеров (разам з А. І. Свірыдзёнкам) // Трение и износ, 1980, т. 1, № 1.
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1972 года за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads