Уладзімір Аляксеевіч Белы

вучоны, палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Аляксеевіч Белы (8 чэрвеня 1922, Краснадар, РСФСР — 17 жніўня 1994) — беларускі вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм, трэння і кампазіцыйнага матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1971). Заслужаны вынаходнік БССР (1967), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). У 1975—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[1][2].

Хуткія факты Уладзімір Аляксеевіч Белы, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1922 года ў горадзе Краснадар. У 1945 годзе з адзнакай скончыў Растоўскі інстытут чыгуначнага транспарту[2]. Паступіў у аспірантуру, у 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблемах трэння і зносу матэрыялаў[3].

Працаваў дэканам і загадчыкам кафедры «Дэталі машын» Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі. З 1960 года загадчык лабараторыі «Тэхнічная механіка»[2], з 1963 года кіраўнік лабараторыі, ператворанай у аддзел механікі палімераў АН БССР. У 19691979 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР[2].

Выкладаць пачаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. У 19691973 гадах займаў пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта. У 19731987 гадах — віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР.

З 1978 па 1983 год займаў пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт пад яго кіраўніцтвам выйшаў у першыя шэрагі сярод больш чым 800 ВНУ СССР. У 1979, 1980 і 1981 гадах універсітэт узнагароджваўся пераходным Чырвоным сцягам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў[4].

З 1987 года саветнік пры дырэкцыі Інстытута механікі металапалімерных сістэм, з 1993 года ганаровы дырэктар інстытута. У 19791990 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Трэнне і знос», членам экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР[4].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па даследаванню ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, трэнню і зносу палімераў. Распрацаваў асновы механікі металапалімерных сістэм, разліку і канструявання металапалімерных вырабаў[3].

Ім было напісана больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій. Аўтар 350 вынаходак, атрымаў 20 патэнтаў ЗША, Англіі, ФРГ, Японіі, Італіі, Францыі, Швецыі і іншых краін[1].

Remove ads

Памяць

2 снежня 1994 года Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 220 «Аб увекавечанні памяці У. А. Белага». У выкананне пастановы Інстытуту механікі металапалімерных сістэм было прысвоена імя У. А. Белага[5], а на будынку Інстытута была ўсталяваны памятны барэльеф у гонар вучонага[6].

У лютым 2004 года Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць скверу перад інстытутам імя У. А. Белага[7].

4 верасня 2012 г. Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў (рашэнне №159) назваў у гонар У.А.Белага вуліцу ў мікрараёне Хутар.

Бібліяграфія

  • Адгезия полимеров к металлам. — Мн., 1971 (совместно с Н. И. Егоренковым, Ю. М. Плескачевским).
  • Трение полимеров. М., 1972 (в соавторстве).
  • Трение и износ материалов на основе полимеров. — Мн., 1976 (совместно с М. И. Петроковцом, В. Г. Савкиным, А. И. Свириденком).
  • Полимерные покрытия. — Мн., 1976 (совместно с В. А. Довгяло, О. Р. Юркевичем).
  • Propriétés d’antifriction des revètements polymeres en pellicule, mince. — У кнізе: Le frottement et l’usure. Paris, 1968; у кнізе: Advances in polymer friction and wear, New York; London, 1974
  • Lubrication of Metal-Polymer Friction Units (саўм. з А. І Свірыдзёнкам, С. В. Шчарбаковым). — У кн.: International Lubricatian conference. Tokyo, 1975
Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967)
  • Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971)
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1972)[8]
  • Ордэн Леніна (1979)

Зноскі

  1. Белый Владимир Алексеевич(недаступная спасылка). Деятели науки Гомельской области. Гомельский облисполком. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2006. Праверана 10 жніўня 2009.
  2. т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. Академик Белый Владимир Алексеевич. НАН Беларуси. Праверана 10 жніўня 2009.
  4. Белый Владимир Алексеевич. Сайт Михаила Шпилевского. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2007. Праверана 10 жніўня 2009.
  5. История(недаступная спасылка). Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого Национальной Академии наук Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 10 жніўня 2009.
  6. Академик Белый Владимир Алексеевич. НАН Беларуси. — «за разработку теоретических основ создания фрикционных материалов и конструкций из полимеров и металлополимеров». Праверана 10 жніўня 2009.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads