Валянцін Мікалаевіч Фісенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянці́н Мікала́евіч Фісе́нка (24 жніўня 1934, г. Таганрог[1], Растоўская вобласць, РСФСР — 6 жніўня 2016[2]) — беларускі дыпламат, рэферэнт па краінах Захаду. Кандыдат юрыдычных навук (1979). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь (у адстаўцы з 1994 года).

Хуткія факты Валянцін Мікалаевіч Фісенка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (заходні факультэт, 1960), Дыпламатычная акадэмія МЗС СССР (аспірантура, спецыяльнасць «Міжнароднае публічнае права», 1979).

У 1960—1991 гг. працаваў у Міністэрстве замежных спраў СССР у Маскве, дзе ў 1970 годзе нарадзіўся яго сын Ігар Фісенка, пасля ў сакратарыяце аддзялення ААН у Жэневе (Швейцарыя).

З 2 верасня 1991 года быў прадстаўніком БССР у Камісіі сацыяльнага развіцця ААН [3].

З 26 кастрычніка 1992 да 13 ліпеня 1994 года быў членам калегіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4][5].

13 красавіка 1994 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, яму быў прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла[6]. Вызвалены з гэтай пасады быў 10 сакавіка 2000 года[7].

З 2000-х гг. выкладаў на гістарычным факультэце і факультэце міжнародных адносін БДУ.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Фисенко, В. Н. Правовой механизм ОБСЕ: курс лекций / В. Н. Фисенко. — Минск: БГУ, 2004.

Зноскі

  1. Сяргей Камароўскі.. Як не было, так і няма. Народная перамога (8 жніўня 2016). Праверана 10 жніўня 2016.(недаступная спасылка)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads