Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Мікалаевіч Шчарбі́на[1] (6 лютага 1908, Харкаў — 19 мая 1976) — вучоны, геолаг і геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук (1953), прафесар (1953), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1956).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Харкаве. У 1933 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. З 1934 года працаваў у геалагічных установах Украіны, Казахстана, Літвы, Кіргізіі. У 1955—1964 гг. займаў пасаду загадчыка сектарам карысных выкапняў, сектарам геалогіі і геахіміі мінеральных солей Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук Беларускай ССР.
Навуковая дзейнасць
Займаўся вывучэннем гіпсавых адкладаў на Цянь-Шані, адкрыў глаўберытавы тып мінералізацыя саляносных адкладаў. Даследаваў Прыпяцкі саляносны басейн, Старобінскае радовішча калійнай і каменнай солі, асаблівасці складу і будовы саляносных адкладаў і ўмовы іх утварэння, мінералогію і петраграфію галагенных парод і саляных глін.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads