Валяр’ян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валяр’ян
Remove ads

Валяр’я́н[1], Маун (Valeriana) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай.

Remove ads

Арэал

Вядома больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis), у межах якога вылучаюць больш дробныя віды; трапляецца валяр’ян двухдомны (Valeriana dioica), інтрадукаваны валяр’ян ліпалісты (Valeriana tiliifolia).

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 289 відаў[2]. Некаторыя з іх насяляюць на тэрыторыі Расіі і суседніх краін:

У базе даных The Plant List від Valeriana ajanensis Kom. мае нявызначаны статус[3].

Выкарыстанне

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арганічныя кіслоты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 137. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Valeriana (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (31 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 23 верасня 2016.
  3. Valeriana ajanensis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (31 ліпеня 2013). Праверана 23 верасня 2016.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads